Таццяна ЛОБАДЗЕВА, прадавец, Красная Буда:
– Спакойныя. Суседка ў мяне адзіная, Святлана Уладзіміраўна. Жыве адна, працуе ў Гомелі ў бальніцы, таму часта на зменах. З гэтай прычыны і сустракаемся рэдка.
Увогуле яна жанчына добразычлівая, не шуміць, і нас з сям’ёй гэта задавальняе. Калі ёсць патрэба, дапамагаем адна адной. Напрыклад, вясной яна дзялілася са мной расадай памідораў. Дарэчы, ураджай ужо сабралі. Плады выраслі вялікія, сакавітыя, з лёгкай кіслінкай. Каштуем сям’ёй і толькі дзякуй ёй гаворым.
