Артур БЕДНАЖ, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ, Добруш:
– Адносіны з суседзямі ў мяне добразычліва-ветлівыя. Калі трэба дапамога – ніколі не адмоўлю, цукру ды солі таксама пазычу.
Ведаю (на шчасце не з асабістага вопыту), што паміж некаторымі блізкімі бываюць канфлікты, не гаворычы аб чужых людзях за плотам. У такім выпадку я б пастараўся падысці да прэтэнзій па-добраму, дамовіцца. Не вартыя тыя пяць сантыметраў зямлі ці іншыя бытавыя пытанні сталага канфлікту, што парушаць здароўе і душэўны спакой. Беражыце сябе і адносьцеся да людзей з чуласцю.
