Віктар ІЛЬЮШЧАНКА, пенсіянер, Красная Буда
– Вядома ж, такія таварышы ў мяне ёсць. Мы ж у вёсцы! Тут усе адзін аднаму то сваты, то браты, то суседзі.
Жартам я называю свой бок вуліцы ветэранскім, таму што побач стаяць дамы, гаспадары якіх ужо на заслужаным адпачынку. Марыя, Мікалай ды іншыя мае суседзі засталіся па адным, я таксама, вось і сталі адзін для аднаго псіхалагічнай службай падтрымкі. Калі ёсць сілы ды жаданне, збіраемся каля чыёй-небудзь хаты і абмяркоўваем успаміны ці справы надзённыя. Бо турботы ж у нас падобныя: калі прыбудзе аўталаўка, ці прыязжалі з горада дзеці, ці ёсць у ФАПе патрэбныя лекі. Вось так, спакваля, няродныя людзі сталі мне блізкімі.
