На сустрэчу, якая прайшла ў раённым ваенным камісарыяце, прыбыло больш за 20 чалавек. Гэта афіцэры запасу і афіцэры ў адстаўцы. Старшыня аганізацыі Мікалай Басянкоў адзначае, што многія з іх працягваюць працаваць на грамадзянскіх пасадах прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Афіцэры праводзяць актыўную работу па патрыятычным выхаванні школьнікаў і моладзі, удзельнічаюць ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды дзяржаўных святаў і памятных дат, у паўсядзённым жыцці паказваюць прыклад служэння сваёй краіне і захавання маральных каштоўнасцяў нашага народа.
У гутарцы з журналістам “Добрушскага краю” суразмоўнік падзяліўся некаторымі планамі. Так, зараз ідзе падрыхтоўка да адкрыцця ў Добрушы пакою воінскай славы. Памяшканне ў цэнтры знайшлі, засталося вырашыць арганізацыйныя моманты.
З надыходзячым святам 23 Лютага ўдзельнікаў сходу павіншаваў ваенны камісар Добрушскага і Веткаўскага раёнаў падпалкоўнік Антон Лаўрэнцьеў і ўручыў ганаровую грамату Мікалаю Басянкову. Кіраўнік добрушскага саюза афіцэраў, у сваю чаргу, выказаў землякам шчырыя словы падзякі за ўклад ў развіццё арганізацыі і павышэнне прэстыжу воінскай службы. Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджванне яе ўдзельнікаў граматамі і падзякамі раённай араганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.
Фота прадастаўлена раённым ваенным камісарыятам




