Наведваць 23 лютага пагранічныя пасты і заставы, размешчагыя на тэрыторыі нашага раёна, для удзельнікаў атрада “АМИЧИ” стала традыцыяй і асаблівым гонарам.
– Юнармейцы лічаць сваім абавязкам у такое важнае свята выказаць словы ўдзячнасці ваеннаслужачым і пажадаць моцнага здароўя, мірнага неба людям, якія нягледзячы на ўмовы надвор’я , у будні і ў святы знаходзіцца на варце нашай бяспекі і спакою, – адзначыла кіраўнік атрада Марыя Ушанок. – Менавіта такія абаронцы краіны з’яўляюцца прыкладам для дзяцей, на які трэба раўняцца.
Юныя сябры пагранічнікаў ад сэрца дарылі людзям у ваеннай форме патрыятычныя песні, чыталі вершы, танцавалі і выклікалі ўсмешкі жартоўнымі прыпеўкамі. Дзеці таксама падрыхтавалі для абаронцаў Айчыны віншавальныя паштоўкі з сюрпрызам і торты. Госцяй свята стала першы сакратар раённана камітэта БРСМ Надзея Бакіева. Мерапрыемсва, на думку ўсіх удзельнікаў, атрымалася вельмі цёплым і шчырым на эмоцыі.
Фота прадастаўлена Ніўскай БШ




