С імем Шамякіна звязаны. Канцэрт у гонар 105-годдзя аўтара дапамог землякам усвядоміць, насколькі маштабнай і выбітнай фігурай быў Іван Пятровіч

Святочнае мерапрыемства пачаў… сам пісьменнік. Яго голас, жыццёвыя назіранні і ўспаміны аб вайне госці мерапрыемства ўбачылі ў рарытэтным кіначасопісе, а пасля і фільме «Імгненні жыцця».

З чорна-белага экрана на дабрушан глядзеў чалавек з вялізным вопытам, ваеннай загартоўкай, чалавек, што бязмерна ўлюблён у Беларусь і малую радзіму.

Аб гэтым ў звароце да залы гаварыла і кіраўнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Шасцерына. Яна падкрэсліла: творы Івана Шамякіна цікава чытаць і сёння, бо ў іх адлюстраваны вечныя каштоўнасці.

– Тыя, што пакладзены ў падмурак нацыі, – удакладніла спікер.

Далей слова ўзяў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч. Ён перадаў жыхарам нашага раёна прывітанні ад пісьменніцкай супольнасці.

А пасля назваў ураджэнца Добрушчыны адным са сваіх любімых празаікаў і тым, хто і цяпер натхняе яго на новыя творы. У доказ Уладзімір Гаўрыловіч прачытаў адно са сваіх апавяданняў.

Адным з самых кранальных момантаў канцэрта стала выступленнем ансамбля «Талака» раённага Палаца культуры з песняй «У шлях», якое папярэднічала цэрымоніі перадачы падарункаў.

Сярод іх былі і дыплом дырэктару цэнтральнай раённай бібліятэкі Алене Паршаковай (за шматгадовую, плённую, сумесную работу з літаратарамі раёна і вобласці), асобнік кнігі самаго Уладзіміра Гаўрыловіча, медель Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва Добрушская паэтэса Людміле Яськовай…

Поўны матэрыял па тэме чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «ДК».