Першай у нашым раёне нацыянальную кашулю з лёну, упрыгожаную беларускім арнаментам з тэматычнай стужкай «Трэцi – Бацькаў» атрымала сям’я Каваленкаў з вёскі Прудоўка. Дачка Вольга ў Марыны і Андрэя нарадзілася 22 чэрвеня, акцыя пачалася 1 чэрвеня…
– Гэта сімвалічны падарунак ад Прэзідэнта нашай краіны, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алена Раздуева. – Гэтая кашуля – хрышчэльная, яе патрэбна захоўваць у сям’і як рэліквію, якая ў любы момант спатрэбіццца і вам, і вашым дзецыям, калі яны створаць свае сем’і.
Ініцыятарам праекта выступіла партыя “Белая Русь” . Асноўная яго мэта – аказаць падтрымку сем’ям пры нараджэнні трэцяга і наступнага дзіцяці. Да сям’і Каваленкаў Алена Раздуева і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Маліноўскі прыехалі не толькі з драўляным куфэркам, у якім змяшчаюцца сама кашуля і вершаванае паданнне, аўтарам якога з’яўляецца прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Казакова. Маці падарылі букет кветак, старэйшым дзецям, якія вучацца ў Уцеўскай школе, – салодкія падарункі і настольную гульню.
– Для нашай краіны нараджэнне дзяцей – жаданая падзея, – павіншаваў бацькоў Уладзімір Маліноўскі. – А калі сям’я становіцца шматдзетнай, то Кіраўнік дзяржавы і на самой справе лічыць кожнае наступнае дзіця сваім і аказвае моцную падтрымку бацькам. Спадзяюся, што Вольга – не апошняя народжаная ў Прудоўцы і канкрэтна ў вашым доме. Магчыма, і на ордэн Маці замахнецеся?
Марына і Андрэй жарт ацанілі.
– Да ордэнаў не імнемся, але калі Бог дасць… – адказалі яны.
Фота Яўгена УСЦІНАВА

