У дваццатым, юбілейным форуме прынялі ўдзел шэсць каманд. Сёлетні злёт прайшоў пад знакам Года беларускай жанчыны і меў назву «Сэрца Радзімы ў жаночых руках». Гэта тэма чырвонай ніткай прайшла праз усе выпрабаванні.
Праграма трох дзён была насычанай і аб’яднала спорт, творчасць і кулінарыю. Турыстычная састаўляючая прадстаўлена экстрэмальнай паласой перашкод, эстафетамі, уключаючы водны этап, а таксама шэрагам выпрабаванняў на спрыт і трываласць. Падчас творчага конкурсу каманды на высокім мастацкім узроўні прэзентавалі сябе, раскрывалі галоўную тэму злёту, славілі беларускую жанчыну – шчырую працаўніцу, ахоўніцу ачага, міру і спакою на нашай зямлі.
Што да традыцыйнага кулінарнага конкурсу, то ў гэты раз ён ператварыўся ў сапраўднае свята беларускай кухні. Галоўнай стравай, якую гатавалі каманды на вогнішчы, стала знакамітая мачанка.
Пасля напружанай барацьбы ганаровае трэцяе месца ў ДРАЦ «Сядзельнікі» з Мазыра, другое – у каманды ДРАЦ «Пралеска» са Жлобіна, а святкавалі перамогу турысты Кобрынскага раёна (ДРАЦ «Колас»).
Юбілейны злёт умацаваў сяброўскія сувязі паміж калектывамі, даў зарад энергіі для далейшай працы на карысць здароўя падрастаючага пакалення і цвёрдую ўпэўненасць у тым, што цудоўная турыстычная традыцыя будзе жыць і развівацца далей.
Информирует : gp.by



