Старадаўні абрад праводзяць у вёсцы штогод пасля Троіцы. Выглядае дзеянне вельмі маляўніча: спачатку старэйшыя жанчыны населенага пункта нарыхтоўваюць галінкі бярозы, альхі, ясміну, квітнеючыя краскі, потым убіраюць імі пару, аднасяльчаніна і аднасяльчанку, што становяцца «Русалкай». Вакол жывога сімвала народнага свята збіраюцца ўсёй вёскай і з песнямі праходзяць праз Усохскую Буду. Матывы звонкія, простыя, ад таго кранальныя.
– І так з года ў год. Звычку не перарываем! – падкрэсліла культарганізатар сельского Дома культуры Святлана Гоганава. – Рытуал накіраваны на прыцягненне дажджу, абарону ўраджаю ад шкоднікаў і забеспячэнне ўрадлівасці. А яшчэ лічылася, што тыя, хто ў гэты раз будзе «Русалкай» абавязкова сустрэнуць каханне і пажэняцца.
Пасля заканчэння маршрута, сяльчане разбіраюць галінкі і кветкі, каб аднесці ў свае дамы і агароды. На дабрабыт!
Па словах суразмоўніцы, радасна, што такія абрады прыцягваюць цікавасць і малодшага пакалення. Так дзеці побач са старэйшымі жанчынамі вёскі запамінаюць рытуальныя мелодыі, словы песень, каб у будучым навуцыць ім ужо сваіх малых.
Фота прадастаўлена Усоха-Будскім СДК
