У Добрушскім раёне прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі», які сабраў юных знаўцаў правілаў бяспечных паводзін з устаноў адукацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змагаліся за права называцца лепшымі ў сваёй узроставай катэгорыі, кааб прадставіць раён на вобласці.
Па традыцыі, удзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя групы: малодшая 1-4 класы, сярэдняя 5-8 класы і старэйшая 9-11 класы. Конкурс складаўся з двух абавязковых этапаў.
Спачатку ўсіх чакала сур’ёзнае тэсціраванне, якое дазволіла праверыць тэарэтычныя веды дзяцей па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Але самым цікавым і хвалюючым момантам стала другое заданне–вуснае выступленне. Усяго за адну хвіліну ўдзельнікі павінны былі ярка і пераканаўча расказаць правілы бяспекі на зададзеную тэму. Для кожнай узроставай группы тэматыка была сваёй, што дазволіла вучням праявіць сябе менавіта ў тых аспектах бяспекі, якія найбольш адпавядаюць іх узросту і вопыту.
Па выніках выпрабаванні журы вызначыла пераможцаў – тых, хто набраў максімальную колькасць балаў. Такім чынам, па выніках конкурсу лепшымі сталі: у малодшай группе – Ксенія Сапілка з Кармянскай сярэдняй школы, у сярэдняй – Анастасія Сідарава з сярэдняй школы № 3 і ў старэйшай групе – Станіслаў Уладзіміраў з гімназіі Добруша.
Усе яны былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Галоўная ж узнагарода для лепшых з лепшых– права прадстаўляць Добрушскі раён на абласным этапе конкурсу «Школа бяспекі».
Фота прадастаўлена РАНС





