Радаснай навіной з журналістамі падзяліўся трэнер каманды ветэранаў футбола Аляксандр Федарцоў.
– Быць на такой высокай пазіцыі сярод 16 каманд – гэта проста неверагодна, – не хавае задаволенасці гульнёй сваіх спартсменаў суразмоўнік. – Гэты турнір праходзіць другі раз і ў 2025 годзе мы былі восьмымі. Улічваючы склад дружын і разумеючы іх рэальную моц, вопыт, мы ставілі задачу прабіцца ў дзясятку. Пасля першага матча ўжо захацелі ў васьмёрку. Як кажуць, апетыт прыходзіць падчас ежы.
Зборная Беларусі, «Дынама» (Брэст), «Мінск». Плюс зборныя Бранска і Смаленска. Такія буйныя каманды і аматары з нашага невялікага Добруша. Як быць нароўні з такімі профі? Аляксандр Федарцоў упэўнены: тут галоўнае – талент кожнага футбаліста і ўменне злучыць іх лепшыя навыкі.
– Мы саступілі бранскім таварышам толькі ў чвэрцьфіналі ў серыі пенальці, – удакладніў трэнер «Іпуць-ДЮСШ». – А ў шасці гульнях не прапусцілі ніводнага гола.
Дарэчы, за гэты выдатны вынік дабрушаніна Андрэя Маркоўскага назвалі ў ліку лепшых ігракоў «Бабруйскай восені».
Фота прадастаўлена раённай ДЮСШ
Каманда «Іпуць-ДЮСШ» пераўзышла свае надзеі на турнір і вынік мінулага года












