Дзень народнага адзінства: якія мясціны Беларусі асабліва любімыя ў жыхароў Добрушчыны?

Руслана СУХАМЛІН, прыбіральшчыца, аг. Перарост:

– Родныя краявіды – тое, што заўсёды натхняе і дае сілы. Я мясцовая, таму люблю свой аграгарадок, лясы навокал, дзе калі-нікалі збіраю грыбы.

Таксама мне вельмі падабаецца наша возера ў цэнтры вёскі. Як называецца? А так і завём яго – Возера. Вакол старыя дрэвы і берагі, парослыя чаротам. Прыгледзішся, а пад нагамі жоўценькія кветачкі, ракавіны смаўжоў, лісце, што ляціць са старых таполяў. А ціха як! Сядзеш з вудай ля вады – і спакойна так, бытавыя праблемы на другі, нават трэці план адыходзяць.

Так здарылася, што далёка ад дома я не падарожнічала, толькі ў Добруш ды Гомель. І яны таксама дарагія маёй душы, але Перарост усё ж бліжэй.