Дзень народнага адзінства: якія мясціны Беларусі асабліва любімыя ў жыхароў Добрушчыны?

Алена КАНАПАЦКАЯ, гардэробшчык, аг. Насовічы:

– Край, куды заўсёды хачу вяртацца, – гэта гарадскі пасёлак Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Так, той самы, дзе знаходзіцца мегапапулярны сярод турыстаў замак. Гэта месца, дзе я нарадзілася і сталела, дзе хадзіла ў школу. Дзе і сёння жывуць родныя.

У мінулым годзе, праўда, традыцыйны візіт туды прапусціла. Прычына значная – нарадзіліся ўнукі, я дапамагала дзецям з іх доглядам. Спадзяюся, яшчэ не раз пабываю там, каб акунуцца ў бяс­хмарныя дзіцячыя ўспаміны.

А яшчэ люблю Мінск, нашу сталіцу. Цудоўны горад: чысты, з развітой інфраструктурай, мноствам магазінаў, музеяў, разваг. Бывала там шмат разоў і зноў паеду пры магчымасці.