Дабрушане выказалі меркаванні аб тым, якія якасці характару ёсць у кожнага суайчынніка

Руслан МЕЛЬНІКАЎ, намеснік начальніка па гаспадарчай рабоце

– Памяркоўнасць, хоць, можа, гэта і самы верагодны адказ. Для мяне гэта асноўная рыса характару беларусаў. Паняцце шырокае: гэта і бесканфліктнасць, і цярпімасць, і мяккасць, і ўмеранасць у сваіх жаданнях, дзеяннях і ацэнках. Памеркаваць увогуле – значыць, паразважаць перад прыняццем рашэння.

Думаю, з гэтага вынікае і пачуццё пляча. Веданне, што побач заўсёды знойдзецца той, хто падтрымае ў складаную хвіліну. Гэта будзе родны чалавек ці сусед, калега. А калі ты застаўся сам, дзяржава ніколі не пакіне. Сацыяльныя гарантыі даюць упэўненасць у наступным дні.