Дабрушане выказалі меркаванні аб тым, якія якасці характару ёсць у кожнага суайчынніка

Святлана БОЛСУН, майстар участка добраўпарадкавання і азелянення:

– Перш за ўсё, у нораве кожнага з нас прысутнічаюць павага да чалавека і выніку яго працы. Гэта тычыцца жадання падтрымліваць у належным стане гарадское асяроддзе (скверы, аўтобусныя пляцоўкі, малыя архітэктурныя формы). Душа радуецца, калі землякі самі робяць каля сваіх дамоў кветнікі, калі падчас агульнагарадскіх і іншых суботнікаў далучаюцца да навядзення парадку побач з гарадскімі помнікамі.

А яшчэ на мой погляд амаль кожны з беларусаў цягнецца да працы на зямлі: старэйшае пакаленне трымае агароды, высаджвае каля асабістых дамоў пладовыя дрэвы і кусты, а моладзь (паглядзіце Цік-Ток) з азартам выкупае старыя хаты ў вёсках і перарабляе іх пад дачы. Ёсць у нашай беларускай душы патрэба часцей бываць на прыродзе.