Дзень народнага адзінства: якія мясціны Беларусі асабліва любімыя ў жыхароў Добрушчыны?

Аляксандр МАСКОЎКІН, пенсіянер, в. Антонаўка:

– Сам я родам з прыгранічнага Гараднянскага раёна Украіны. Але ў Сінявокай жыву з 1983 года, таму трохі паездзіў па краіне. Дакладней, па нашым рэгіёне.

Спачатку жыў у Гомелі, працаваў на вагонарамонтным заводзе. Доўгі час наймаў кватэру ў абласным цэнтры і бачыў многія яго мікрараёны, паркі, скверы. Так, усё чыста, прыгожа, утульна. Прыемна там было, але ці любімае гэта месца? Наўрад ці.

Па сямейных абставінах некаторы час зноў жыў ва Украіне, але зразумеў, што ў Беларусі мне лепш і вярнуўся сюды, на радзіму бацькі. Спачатку ва Усохскай Будзе пражываў, пасля перасяліўся ў Антонаўку. Тут мне сапраўды падабаецца.