Дзень народнага адзінства: якія мясціны Беларусі асабліва любімыя ў жыхароў Добрушчыны?

Алег КАРЧЭЎСКІ, вадзіцель, аг. Уць:

– Ніжнія Жары люблю! Гэта вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Усё дзякуючы майму захапленню – рыбалцы.

Там цякуць Днепр і яго прытокі, рыбы многа, прычым разнастайнай. Тут табе і судак, і шчупак, а таксама акунь, плотка, лешч… Абавязкова бяру ў кампанію сябра, запасаюся ўсім неабходным ды адпраўляюся на некалькі дзён паляваць улоў.

Таксама ў мяне ёсць невялікая мара – пабачыць на ўласныя вочы помнікі беларускай архітэктуры: Мірскі і Нясвіжскі замкі. Лёс склаўся такім чынам, што па жыцці мне больш прыйшлося бываць і працаваць у Расіі, але малую радзіму люблю, і цікавасць да роднага краю не згасае.