У гімназіі Добруша ўзнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў раённага этапу конкурсу «Настаўнік года – 2026»

Як расказала кіраўнік раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Уласенка, такія прафесійныя выпра­баванні праводзяцца раз у тры гады.

– За званне лепшага ў гэты раз змагалася 14 настаўнікаў з гімназіі, школ горада і раёна. Сярод іх нават адзін малады спецыяліст, – адзначыла яна. – Конкурс – гэта магчымасць для самаўдасканалення і дэманстрацыі ўласных уменняў. І, цікавы факт, у Год беларускай жанчыны сямёрку фіналістаў склалі менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.

Як прызналася настаўнік гісто­рыі і грамадазнаўства Ганна Гатальская, канкурсант ад гімна­зіі Добруша, самым няпростым у змаганні было не правесці заняткі ў незнаёмым класе і не выступіць на сцэне з самапрэзентацыяй, а паралельна ўдзельнічаць у конкурсе і штодня праводзіць урокі па раскладзе.

– Першыя самастойныя заняткі я правяла яшчэ будучы студэнткай і палюбіла сваю прафесію, – прызнаецца суразмоўніца. – Калі ты даеш дзецям веды і цеплыню сэрца, тады ў адказ атрымліваеш бязмежныя павагу, веру ў цябе як у добрага педагога, удзячнасць. А перамогі ў такіх конкурсах акрыляюць.