У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце: пенталогія: у 2 тамах, Том 1»

У аповесцях «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег» пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Аповесць «Непаўторная вясна» ўваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 9 класа. Гэтае выданне можна набыць у выдавецтве і крамах ААТ «Белкніга».

По информации канала «Мининформ Беларуси»