Якое прадпрыемства краіны вам цікава было б наведаць, спыталі мы жыхароў Добрушскага раёна

Уладзімір ХАЛЯЎКІН, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Уцеўскае»:

– Як чалавека, працуючага ў гаспадарцы, мяне датычацца пытанні вырабу прадуктаў харчавання. Дзе перапра­цоўваецца малако з мясцовых ферм? Як з яго атрымліваюць масла, сыры, смятану? Якім чынам ідзе фасоўка і адгрузка? Пабачыць на ўласныя вочы ўвесь вытворчы ланцужок хацелася б на гомельскай «Мілкавіце». Сам з задавальненнем бяру ў магазіне тавары з іх лагатыпам, бо ведаю, што ў кожным пакеціку ёсць і кропля працы ўцяўлян.

Таксама і з мясапераапрацоўкай. Была б магчымасць пабываць турыстам на Гомельскім мясакамбінаце – не адмовіўся б.