Фельчары хуткай медыцынскай дапамогі расказалі, чаму прафесія стала іх сутнасцю

Сяргей Кабаў і Таццяна Новікава разам працуюць у аддзяленні неадкладнай меддапамогі амаль 18 гадоў. Але стаж і яго, і яе значна большы.

– Магу нават дату назваць, калі працаўладкаваўся ў цэнтральную раённую бальніцу, – усміхаецца суразмоўнік. – 25 сакавіка 1990 года. А трымліваецца, маленькі працоўны юбілей у мяне сёлета – 35 гадоў на хуткай.

Здарэнне на дарозе, экстрэмальна высокі ціск ці заўчасныя роды. За гады практыкі калегі дапамаглі тысячам землякоў.

– Сваю справу люблю за адсутнасць руціны, – запэўнівае Таццяна Новікава. – Зранку спяшаюся на работу і не ведаю, якія адрасы наведаем у гэты раз. Сітуацыі здараюцца і стандартныя, і напружаныя, і камічныя. Важна зберагчы жыццё чалавека, аднесціся да пацыента ўважліва.

Цікавы факт: абодва фельчары прыйшлі ў прафесію па прыкладзе родных. У Сяргея Кабава медыкам быў дзядзька, а Таццяна ўвогуле з дынастыі д а брушан, што ратуюць жыццё.

– З сястрой Надзеяй Траянавай працуем у адной змене, – удакладніла яна. – Рэжым нон-стоп вытрымаць няпроста, як і за некалькі хвілін зрабіць так, каб чалавеку стала лепей. Тут дапамагаюць вопыт і парады кампетэнтнага калегі