Аўтапарк Добрушскай ЦРБ папоўніўся дзвюма “неадкладнымі дапамогамі”

Ключы ад новых МАЗаў галоўнаму ўрачу Надзеі Белаглазаваў уручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Горбач. Ён адзначыў, што пярвічная медыцынская дапамога – самая блізкая да людзей і, зразумела, яна найбольш запатрабавана ў дабрушан.

Аўтамабілі набыты за кашт рэспубліканскага бюджэту. Зараз у раёне працуе шэсць карэт хуткай дапамогі. Усе – новыя, не старэй за два гады. МАЗы ўкамплектаваны ўсім неабходным – ад кіслародных балонаў да сучасных насілак. Унутры – дадатковая шума-, цепла- і вібраізаляцыя. Адным словам, айчынныя вытворцы пастараліся зрабіць усё, как персаналу і пацыентам было камфортна.

– Сучасныя аўто дазволяць павысіць якасць і аператыўнасць аказання хуткай медыцынскай дапамогі, – упэўнена Надзея Белаглазава. – Поспех у справе залежыць не толькі ад прафесіяналізму медперсаналу, але і ад часу, затрачанага на дарогу.

Ацаніць навінкі паспелі вадзіцелі Дзмітрый Калінін і Арцём Жаўноў. Яны кажуць: вышэйшы клас і па камфорце і па праходнасці. А зручная каталка з насілкамі дазваляе загружаць і разгружаць пацыента нават у адзіночку.

Фота Яўгена УСЦІНАВА