Які клуб па інтарэсах марылі б наведваць жыхары Добрушскага раёна?

Таццяна ЦАБЕЎСКАЯ, пенсіянерка, Уць:

– Калі пафантазіраваць, то, напэўна, хацела б сабраць вакол сябе аматараў кулінарыі. Разумею, што для паўнавартаснай гатоўкі патрэбны пліты, духавыя шафы, інструмент, але можна зрабіць больш «лёгкі» варыянт: чаяванні. Там можна, не спяшаючыся, пасмакаваць гарбату з сама­робнымі ласункамі, запісаць ад дзяўчат парады для падтрымання кухні ў чысціні, бытавыя сакрэцікі, падзяліцца рэцэптамі фірменных страў.

Мне, напрыклад, больш за ўсё падабаецца гатаваць з мяса, птушкі. Салаты – яшчэ адна мая вялікая любоў. На любое застолле з сям’ёй паставіў на стол парачку сытных талерак – і госці задаволеныя. Дарэчы, не скажу, што толькі класічныя шубу і аліўе гатую. Калі-нікалі дзеля эксперыменту спрабую рэцэпты з газет, часопісаў, інтэрнэта.