“Хата бацькоў”– конкурсная работа да раённага свята “Дажынкі” калектыву сельгаспрадпрыемства “Калінінскі”.
Кампазіцыя ўражвае не толькі маштабам, але і мноствам элементаў тут і вышытыя ручнікі, і самаробны дыван, гліняны посуд, старажытныя прадметы побыту сяльчан. Перад уваходам – калодзеж, на ганку – “гаспадары” і лялька-немаўля ў калысцы. Па напаўняльнасці і зместу гэты твор можна параўнаць з музеем пад адкрытым небам.
– Гэты саламяны дом – сімвал цеплыні роднага кута, памяці продкаў і непарыўнай сувязі пакаленняў, – акрэсліла ідэю работнікаў старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Надзея Дзергачова. – Тут кожная саломінка – часцінка зямлі, ураджаю і нялёгкай працы хлебаробаў.
Фота аўтара





