Марыя БУГОРКІНА, навучэнка гімназіі:
– Ветлівыя і пунктуальныя. Спагадлівыя. На самой справе. Я гэта бачу ў сям’і, сярод аднакласнікаў і настаўнікаў падчас вучобы, ды ўсюды. Напрыклад, не было такога, каб мы не сказалі: «Добры дзень!» ранкам педагогу.
Дарэчы, вельмі важна быць карэктнымі ў адзнаках і суджэннях таксама ў інтэрнэце. Мы спісваемся з сябрамі штодня, пакідаем пад ролікамі, што спадабаліся ці, наадварот, не прыйшліся да спадобы, каментарыі. Лічу, што заўсёды трэба памятаць пра нормы ветлівасці, не страчваць спачуванне да пачуццяў іншых людзей.
Дарыце адзін аднаму ўсмешкі, і жыць будзе радасней!
