Дзмітрый ЦЕРАШКОЎ, шынамантажнік:
– Дабрата і прыязнасць да незнаёмых людзей. Роднага чалавека, мабыць, у любой краіне рады сустрэць, гатовы яму дапамагчы. А вось падказаць дарогу ці прытрымаць дзверы для незнаёмца – такое не ўсюды ёсць. А ў Беларусі – на кожным кроку. Мы без задняй думкі, з адкрытым сэрцам пасадзім за стол таго, хто прыйдзе да нас у дом.
Таксама беларусы працалюбівыя. На сваім прыкладзе гавару, на прыкладзе бацькоў.
