Работнікі ДРБУ-150 аператыўна і якасна зрабілі рамонт праблемнага ўчастка дарогі ў Церахоўцы

Пра пакрыццё, выбітае сотнямі колаў, журналісты раённай газеты пісалі ў нумары ад 15 жніўня.

Нагадаем сітуацыю: экстранная ўвага майстроў арганізацыі была патрэбна дарозе вакол аўтобуснага павільёна, што знаходзіцца побач з чыгуначнай станцыяй гарпасёлка. Ні заехаць туды было не магчыма, ні выехаць.

Прайшло менш двух тыдняў. За гэты час карціна значна палепшылася. На фота бачна, што дарожнікі засыпалі асфальтавай дробкай кожную няроўнасць, нават мінімальную. Паверхня выглядае ўтрамбаванай, роўнай. Такой, што цяпер вадзіцелі, у тым ліку аўтобусаў, будуць з задавальненнем заязджаць сюды.

Дзякуй ДРБУ-150 за такое грунтоўнае, не для галачкі, вырашэнне пытання.