У гаспадарцы стартавала маштабная корманарыхтоўчая кампанія. Карціна, якую ўбачылі на полі каля Дубовага Лога, уражвае: на вялізным палетку ў 72 гектары шчыруюць адразу восем профі. Работнікі на чырвоных трактарах і МАЗах, як мурашы, «бегаюць» без перапынку, паставіўшы работу на канвеер: касьба, падбор, адвозка… Усё для таго, каб за спрыяльныя сонечныя дні закласці сянажную траншэю на МТФ «Дубовы Лог».
– Назапашваючы правільны рацыён, мы фарміруем фундамент высокіх надояў, – падкрэсліла галоўны аграном гаспадаркі Пацімат Гамідава. – Культура ідзе на кансервацыю высокабелковая, пажыўная. Люцэрна – фаварыт па многіх паказчыках для кармлення статку і для вырошчвання. Сакавітая, расце хутка, таму плошчы адвялі пад яе значныя – 510 гектараў.
У тандэме ў той дзень працавалі Аляксандр Мядзведзеў і Мікалай Варганаў. Аграрыі падкрэсліваюць, што для таго каб выканаць тэхналогію і атрымаць правільны сянаж, трэба слой за слоем амаль бесперапынна запаўняць траншэю. Тут скошаную люцэрну неадкладна трамбуе іх калега Сяргей Якавенка.
Але, па словах Пацімат Гамідавай, першай ластаўкай вялікай корманарыхтоўкі сталі 18 тон сена, што некалькі дзён таму запрасавалі пад Жгунню.
– Па плане да зімняга ўтрымання статку мы будзем нарыхтоўваць 11 тысяч 200 тон сенажу, больш за тысячу тон сена, – адзначыла галоўны аграном.
Фота Яўгена УСЦІНАВА


