Новую праграму развіцця краіны зацвердзяць з удзелам прадстаўнікоў Добрушчыны

18–19 снежня ў Мінску пройдзе другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Да важнай падзеі рыхтаваліся доўга і адказна.

Чакалася, што сход адбудзецца яшчэ вясной, аднак спешка ў такіх пытаннях, на думку Кіраўніка дзяржавы, не патрэбна, бо праводзіць падобныя мерапрыемствы для галачкі, а УНС – адна з важнейшых палітычных кампаній у жыцці нашай краіны, – шлях у нікуды.

Дэлегатам сёмага Усебеларускага народнага сходу трэба будзе зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку. З Пасланнем да беларускага народа і Парламента звернецца Аляксандр Лукашэнка.

Усебеларускі народны сход у прадстаўленні ўжо не мае патрэбы. Аднак толькі ў лютым 2022 года ён атрымаў канстытуцыйны статус і стаў не проста пляцоўкай для мазгавога штурму і абмеркавання перспектыў, а вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя ў Беларусі. Рашэнні УНС цяпер абавязковыя для выканання і могуць адмяняць прававыя акты дзяржорганаў і пасадавых асоб, калі яны супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады стане галоўным дакументам, які будзе прыняты на сёмым УНС. Дэлегаты, канечне, знаёмы з яго праектам і свае прапановы, а гэта больш за тысячу зваротаў, паспелі накіраваць ва Урад і іншыя інстанцыі. У ліку прыярытэтаў, абазначаных у новым дакуменце, – дэмаграфічная бяспека, маладзёжная палітыка, стварэнне камфортных умоў для жыцця і працы, фарміраванне моцных рэгіёнаў, захаванне міру і бяспекі.

Прадставіць праект праграмы на пасяджэнні прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Чырвонай ніткай па ўсім дакуменце праходзяць пытанні тэхналагічнага суверэнітэту і імпартаапярэджання. У праграму закладзены і заданні па росце інвестыцый, даходаў насельніцтва. Фактары, вынік рэалізацыі якіх павінен зрабіць нашу краіну лепшай, лю­дзей – багацейшымі, дзелавую ініцыятыву – больш спрыяльнай.

Па матэрыялах БелТА падрыхтавала