Напярэдадні дня працаўнікоў АПК ветэран галіны з Насовічаў Добрушскага раёна атрымаў асаблівую ўзнагароду

Урачыстасць зладзілі ў мясцовай школе. Як эталон сапраўднага вясковага жыхара, лепшага ў сваёй справе. Нагадаем: мужчына шмат гадоў аддаў працы аператара машыннага даення ў мясцовай гаспадарцы, за што ў 1988-м атрымаў званне Героя Сацыялістычнай працы.

 

Пазалочаны знак на чырвона-зялёнай стужцы дапоўніў і так немаленькі спіс ганаровых адзнак сяльчаніна. Але, прызнаецца Канстанцін Хлябцоў, памятнаму медалю да 105-годдзя Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі рады бязмерна.

Дарэчы, гэту адказную місію даверылі старшыні Насовіцкага сельвыканкама Ларысе Сіманенка.

– Адзнака яшчэ раз пацвярджае: у сваім камсамольскім жыцці вы былі дастойным, актыўным, лепшым, – падкрэсліла спікер. – З гонарам перадаю ў вашы працалюбівыя рукі гэты рарытэт. Заставайцеся і надалей правадыром нашай моладзі: парадай, добрым словам, уласным прыкладам. Віншую вас!

Таксама выказаў віншаванні герою старшыня райсавета ветэранаў Аляксандр Старацітараў, музычны падарунак зрабілі вакалісткі народнага хору «Жывіца».