Акция «Дай лесу новае жыццё» активно идет на Добрушчине

Скажам адно – энтузіясты далучыліся да акцыі, што зараз актыўна ідзе па ўсёй краіне.

Уражаннямі ад удзелу ў добрай справе пад назвай «Дай лесу новае жыццё!» падзялілася лідар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Лычкоўская.

– За апошні час мы не прапусцілі ніводнай ініцыятывы, таму нават клікаць людзей не спатрэбілася – актывісты самі знайшліся, – расказала яна. – Тым больш што пасля напружанай змены правесці гадзінку ў лесе, на свежым паветры заўсёды прыемна. Да таго ж – выдатная прафілактыка вірусных рэспіраторных хвароб.

Да каманды тых, хто дапамагаў работнікам Шабрынскага лясніцтва саджаць дрэвы, таксама далучыліся члены БРСМ і праваахоўнікі.

Медыкі рады, што змаглі паўдзельнічаць у лесааднаўленні на роднай зямлі

 

– Сімвалічна, што акцыя праходзіць пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – падкрэсліла першы сакратар БРСМ Надзея Бакіева. – Спадзяюся, што сосны прыжывуцца і вырастуць моцнымі. А калі застануцца свабодныя ўчасткі, збярэмся зноў. Ніякім ураганам нашы лясы не знішчыць, пакуль ёсць людзі, што любяць свой край.

Фота прадастаўлена прафкамам ЦРБ