Цифровая история на тарелке. С начала года работники Добрушского фарфорового завода создали около 20 новых линеек посуды

  • 2023-10-26 09:29:20
  • Ольга САВИЦКАЯ

Восень – гэта залатое лісце, дажынкі. І гарбузы. Цяпер іх можна знайсці не толькі ў сезонным меню жыхароў раёна, але і на талерках, што робяць на фарфоравым заводзе.  


– Калекцыя «Дары восені» – для ўсіх, хто з радасцю сустракае гэтую пару года і жадае абнавіць сталовы посуд, – расказала спецыяліст прадпрыемства па маркетынгу Таццяна Уладзімірава. – Зусім хутка стартуе час распродажаў, дзе кожны спа­дзяецца запасціся падарункамі да зімовых святаў. Рыхтуемся да іх і мы.


У брэнда «Фарфор Белай Русі» ёсць навінкі на любы густ. Сярод апошніх распрацовак – вырабы з малюнкам тэкстуры дрэва, мінімалістычныя лінейкі з кветкай шыпшыны, раслінамі, драконамі – сімвалам будучага года. Прычым міфічныя лятаючыя істоты ў добрушскіх фарфарыстаў «пасяліліся» не толькі на «дарослым» дэкоры, але і на посудзе для дзяцей. 


Каб заставацца на хвалі моды ў сваёй сферы, работнікі прадпрыемства не ўпускаюць ніводную магчымасць нагадаць аб сваім прадукце. На міжнародную выставу-кірмаш «BTI-2023», што пачынаецца ў Мінску, прадстаўнікі ДФЗ паехалі, узяўшы як самыя папулярныя вырабы, так і тыя, што стануць для шырокай публікі адкрыццём. Суразмоўніца ўдакладняе: кожны раз падчас працы над чарговай лінейкай посуду яны стараюцца думаць на некалькі крокаў наперад. 


– На календары канец кастрычніка, а ў нашых фірменных кропках ужо можна купіць калядную калекцыю, – гаворыць Таццяна Уладзімірава. – І бяруць. Пасля рэкламы ў сацсетках завода амаль адразу пайшлі званкі і лісты з заказамі на буйныя і маленькія партыі святочных вырабаў. Дзякуй нашым маладым мастакам, якія кожную выяву для лічбавага друку на посудзе пераўтвараюць у міні-гісторыю. Думаю, гэта адзін са складальнікаў поспеху і добрых продажаў як у айчыннага пакупніка, так і ў аматараў прыгожай сервіроўкі па-за межамі Беларусі.
 

Последние новости