Учащийся училища олимпийского резерва Никита Шкабарин свою очередную победу посвятил альма-матер

  • 2022-11-16 13:28:39
  • Наталья НЕСТЕР

На абласным першынстве па грэка-рымскай барацьбе ў Мазыры юнак прадстаўляў Добрушскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі. Тут ён зрабіў першыя крокі ў спорт, выбраў дысцыпліну і вырашыў зрабіць яе сваёй прафесіяй.
Трэнеры Пётр Літвінаў і Васілій Жукаў цёпла павіншавалі свайго выхаванца з чарговай перамогай. У вагавой катэгорыі 51 кілаграм ён заваяваў «бронзу».
– Гэта першынство адкрывае юным спартсменам дарогу на рэспубліканскія спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе, якія скора адбудуцца ў Жлобіне, – кажа Пётр Літвінаў. – Баталіі для Мікіты былі няпростымі. У паўфінале ён прайграў срэбранаму прызёру. У выніку змагаўся за трэцяе месца. Ёсць у яго шанцы на медаль і ў рэспубліканскіх паядынках.

Последние новости