За последние 12 лет доярка Добрушского района ни разу не пожалела о выборе профессии

  • 2019-03-13 15:03:34
  • Наталья НЕСТЕР

За апошнія 12 год даярка сельгаспрадпрыемства “Абарона” Ірына Жураўская (на здымку) ніводнага разу не пашкадавала аб выбранай прафесіі.
Жыллёвая праблема прывяла гараджанку ў аграгарадок. Да таго шмат год яна начышчала да бляску калідоры адной з гомельскіх бальніц. Цяпер пад яе апекай – дойны статак фермы “Кудлаёўка”, а ў распараджэнні – добраўпарадкаваны катэдж, выдзелены сельгаспрадпрыемствам.
– Напачатку было нязыкла працаваць з жывёламі, нават крыху баялася іх, – расказвае яна.
На даенні трох соцень буронак Ірына працуе ў тандэме з Аксанай Цюленевай. Сваіх і чужых, як гэта бывае, калі за даяркай замацавана група кароў, тут няма.
– Усім – аднолькавая ўвага, – тлумачыць Ірына Жураўская.
Пераможцу прафесійнага спаборніцтва вызначыў паказчык валавога збору малака. Дарэчы, на МТФ “Кудлаёўка” па выніках работы за першы месяц года вызначыліся адразу дзве пераможцы. Званне лідара студзеня атрымала яшчэ і Святлана Яфрэменка. Хутка ў “Абароне” падвядуць вынікі чарговага штомесячнага спаборніцтва сярод жывёлаводаў гаспадаркі.

Наталля ВАСІЛЬЕВА
Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости