В хозяйствах Добрушского района провели видовые прополки зерновых

  • 2021-06-14 14:25:00
  • БелТА

Днямі вучні Жгунскай школы змагаліся за чысціню відаў на палетках мясцовага сельгаспрадпрыемства. Там праводзяцца відавыя праполкі.

– Гэтыя работы нярэдка ігнаруюцца гаспадаркамі раёна, – кажа загадчыца інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Наталля Ціханоўская. – У выніку атрымліваюць няякаснае насенне, зацягваюць з тэрмінамі яго ачысткі.

Ахвотна адгукнуліся на просьбу аб дапамозе і ў Ігаўцы. Памочнікі аграрыяў – работнікі мясцовай школы – выйшлі на палеткі аддзяляць жыта, пшаніцу і трыцікале. У Церахоўцы з гэтым справіліся брыгадзіры і насенняводы.

– У раслін цяпер належная для сартавання стадыя развіцця. Напрыклад, на жытнёвым полі добра бачныя каласкі трыцікале, – заўважае Наталля Ціханоўская.

Гэтыя работы праведзены і ў сельгаспрадпрыемстве «Завідаўскае», і іншых. На жаль, праігнаравалі іх у Карме, Крупцы, Насовічах, адзначылі ў інспекцыі.

Последние новости