У сельхозпредприятия "Оборона" Добрушского района новый руководитель

  • 2019-04-07 13:25:30
  • Леонид ДУБОВСКИЙ

Толькі месяц прайшоў, як галоўны аграном КСУП “Абарона” Максім Талкачоў узначаліў сельгаспрадпрыемства. Сустрэча журналіста “ДК” з ім прайшла ў разгар сяўбы.

– Максім Мікалаевіч, як склалася, што гарадскі юнак, выпускнік СШ №3 Добруша, звязаў свой лёс з зямлёй?
– З ранняга дзяцінства любіў назіраць за прыродай. Урэшце, назваць дабрушаніна гарадскім можна толькі ўмоўна. Мае бацькі займаліся на дачным участку земляробствам. Дапамагаў ім і я. І не заўважыў, як “прывязаўся” да зямлі.

– Што прывяло на працу ў Карму?
– Пасля заканчэння сельскагаспадарчай акадэміі атрымаў накіраванне ў свой раён. З'явілася магчымасць выбару гаспадаркі. Спыніўся на Карме. Аграгарадок побач з Добрушам. Пяты год тут. І за гэты час ні разу не пашкадаваў аб сваім выбары.

– З якімі праблемамі сутыкнуліся на пасадзе кіраўніка?
– Асаблівых праблем няма. Рэсурс, напрацаваны тут былым кіраўніком, Васілём Антонавічам Шырко, дазваляе працаваць без аўралаў. У гаспадарцы дружны і зладжаны калектыў. Асноўная праблема – дэфіцыт кадраў. Чакаем на работу даярак, не хапае і кваліфікаваных механізатараў. Доўгі час адсутнічаў галоўны заатэхнік. Зараз гэта вакансія запоўнена.
Увогуле, хочаш нешта змяніць, – праяўляй цярпенне. Побач працуюць адданыя справе спецыялісты. У многіх з іх вучуся. Даводзіцца спасцігаць тонкасці жывёлагадоўлі, эканомікі, бухгалтарскага ўліку.

– Як праходзіць сяўба?
– Спакойна, без зрываў. Сёлета мы павінны пасеяць 50 гектараў проса, 25 – зернебабовых, 400 гектараў аўса. Работы выкананы на 80 працэнтах плошчаў. Займаемся таксама падкормкай азімых культур. Пшаніца і трыцікале займаюць больш за 1500 гектараў. Культуры добра перазімавалі. Праўда, апошнія начныя пахаладанні прыпынілі іх развіццё. Але спадзяёмся на лепшае.

– Што для Вас зараз самае галоўнае?
– Не падвесці сваіх настаўнікаў і ўсіх, хто давярае мне.


Гутарку вёў Леанід ДУБОЎСКІ
Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости