Яндекс.Метрика

У мінулую суботу ў агракамбінаце “Новы шлях” Добрушкага раёна з’явіўся чарговы экіпаж-тысячнік

  • 2024-07-15 14:17:00
  • Сергей ОЛЬГИН

Унікальнасць у тым, што і гэты экіпаж – першы ў вобласці. Дакладней – экіпаж, у складзе якога працуе жанчына. Як адзначыў старшыня раённага аб’яднання ФПБ Станіслаў Гаршуноў, сітуацыя ўнікальная не толькі для раёна:

– Вольга Кавалёва – работнік сістэмы адукацыі. Замест законнага летняга адпачынка яна выбрала дапамогу мужу Леаніду ва ўборцы зерневых.

Не здзіўляе, што Вольга атрымала крыху больш узнагарод і прызавых грошай, чым старшы камбайнер: павіншаваць яе з рэкордным намалотам прыехалі прадстаўнікі абкама прафсаюза работнікаў адукацыі, абкама і райкама работнікаў аграпрамысловай галіны.

– Спадзяёмся і на другую тысячу тон, толькі ў гаспадарцы няўбранымі застаюцца каля 40 працэнтаў плошчаў, – сумуе жанчына. – Ці паспеем…

Муж тым часам супакойвае: не на сваіх палетках, дык на суседніх намалоцім. Узаемадапамога у суседзяў заўсёды наладжана.

Последние новости