Тройной успех: в Добрушском районе сегодня чествовали три экипажа комбайнеров и трех водителей - тысячников

  • 2023-07-28 16:40:00
  • Сергей ЧАЙДАК

Адразу тры экіпажы, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа, і трох вадзіцеляў-тысячнікаў, якія возяць зерне ад камбайнаў, ушанавалі  ў сельгаспрадпрыемстве «Калінінскі».

Песні ў славу працы хлебаробаў у выкананні  лепшых салістаў раённага Палаца культуры напоўнілі поле непадалёк ад вескі Лебядзёўка. На ім і паставілі рэкорд першыя экіпажы-тысячнікі Сяргей і Аляксандр Белавусавы, Пётр Самойленка і Андрэй Варганаў, Мікалай і Ілля Варганавы. Аграрыяў павіншавалі  кіраўнікі раёна і вобласці, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый.

У гэтым годзе і ў гэты дзень многае было ўпершыню. Упершы раз, як прызнаўся кіраўнік гаспадаркі Віктар Байдаў, пераростаўцы намалацілі 1400 тон рапсу і, нягледзячы на кепскае надвор’е, ужо ўбралі каля 35 працэнтаў плошчаў і паклалі ў засекі звыш чатырох тысяч тон збожжа. Упершыню віншаваў з рэкордам камбайнераў добрушчыны Аляксандр Горбач у якасці старшыні райвыканкама.

– Упершыню ў гісторыі Гомельшчыны адразу тры экіпажы камбайнераў у адзін дзень першымі ў вобласці сталі тысячнікамі і ўсе ў адной гаспадарцы. І гэта амаль на старце жніва, – адзначыў і першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі. – Прыемна, што гэты рэкорд пастаўлены ў маім родным раёне. Удвая прыемней, что такія паказчыкі дасягнуты на тэхніцы вытворчасці «Гомсельмаша». За вамі – экіпаж на камбайне замежнай вытворчасці з паказчыкам у 700 тон. Гэта дарагога каштуе.

Парадавацца за камбайнераў і падкрэсліць магчымасці айчыннай тэхнікі прыехаў таксама начальнік упраўлення рэкламы і дэманстрацыі тэхнікі холдынга «Гомсельмаш» Мікалай Собаль. Рэкардсменам жа ад холдынгу – брэндзіраваныя падарункі. 

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости