Секрет профессионального успеха доярки Ирины Свиридзецкой Добрушского района

  • 2019-04-03 13:15:06
  • Наталья НЕСТЕР

Большасць яе аднавяскоўцаў толькі пачынае збірацца на працу, а Ірына Свірыдзецкая з Перароста ўжо заканчвае ранішнюю дойку. Час пад’ёму для жанчыны звыклы: а палове пятай. Мінут праз 20 яна на ферме: атрымлівае муку для падапечных. Гаворыць, калі не любіць сваю працу, дабіцца поспехаў немагчыма.
Па выніках работы ў лютым пераростаўская даярка стала адной з лепшых у раёне. Дарэчы, не ўпершыню.
Ірына адзначае: выбрала прафесію толькі таму, што прывучана да такой працы з дзяцінства. Хутка яна прадставіць наш раён на абласным мерапрыемстве ў Мазыры, дзе ўшануюць лепшых майстроў машыннага даення.
Вясновыя месяцы для Ірыны – не самыя лепшыя ў плане паказчыкаў. З групы дояцца толькі 38 кароў. Астатнія – у запуску. Надзея – на пачатак лета.
Сакрэт прафесійнага поспеху даярка сельгаспрадпрыемства “Калінінскі” бачыць у захаванні тэхналогіі вытворчасці.
– Упэўнена: не можа дойка доўжыцца менш чым дзве з паловай гадзіны. Каб выканаць неабходныя патрабаванні, для мяне, вопытнай у сваёй справе работніцы, гэта час мінімальны, – гаворыць яна. – Таму і вынікі ў нас з некаторымі калегамі – розныя.


Наталля ВАСІЛЬЕВА
Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости