Яндекс.Метрика

Малады інжынер з «Крупца» кіруе машынна-трактарным паркам і не толькі

  • 2024-06-02 10:00:00
  • Ольга ГЛЫЗИНА

Уладзіслава Барсукова мы ледзь угаварылі спыніцца для міні-інтэрв’ю «ДК». Стаяць, кажа ён, зараз нельга. Кожны спрыяльны для палявых работ момант лавіць трэба. І гэта не паспешнасць, а рацыянальны падыход, падкрэслівае суразмоўнік. Кожная страчаная гадзіна – гэта мінус тоны карыснага корма, які дасць у выніку прырост малака.

І замест таго, каб толькі сачыць за станам аўтапарка, малады спецыяліст вызваўся дапамагчы старэйшым калегам на сяўбе кукурузы. Нічога, што ніколі яшчэ такія работы не выконваў. Ёсць жа вопытныя калегі, якія рады перадаць майстэрства маладой змене. Для Уладзіслава такім настаўнікам стаў механізатар са стажам Леанід Гайдук. Лікбез правёў, на практыцы, асновы паказаў, а далей сам садзіся за штурвал камбайна і напрацоўвай свае ўменні. Хлопец так і зрабіў.

А сяўба кукурузы, падкрэсліваюць у сельгаспрадпрыемстве, гэта кавалак працы немалы. План на гэтую вясну складае 1268 гектараў. Таму першыя сеялкі з паўнюткімі бункерамі насення выехалі на палеткі «Крупца» яшчэ ў апошніх лічбах красавіка. Сарты сёлета тут спрабуюць новыя, але, вядома ж, айчыннай селекцыі. Яны, тлумачаць аграномы, раяніраваныя, а значыць прызначаныя менавіта да нашых умоў.

Але вернемся да героя публікацыі. Сябе дабрушанін называе апантаным тэхнікай.

– Чаму здзіўляцца, калі амаль усе мужчыны майго роду – гэта вадзіцелі. Прыклад браў з бацькі ды дзядзькі. Трохі падрос, пачаў каля іх круціцца, з дэталямі гуляць, пад капот аўто заглядаць. Гэтая схільнасць і прывяла мяне ў аграрную сельгасакадэмію ў Горках. Там атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста. Спыняцца на гэтым не планую. Гэта ж так цікава, калі тысячы ідэальна сканструяваных дэталяў становяцца адным «арганізмам» – машынай, а я ведаю, як прымусіць яе рабіць патрэбныя аперыцыі. Хтосьці скажа – брудная работа. А я адкажу, што гэта не адмяняе сутнасці – менавіта з нашых напружаных гадзін на палетках раёна ўзнікаюць і багатыя ўраджаі, і раённыя перамогі на «Дажынках», і кубак салодкага малака на вашым стале.

Последние новости