Лучшую доярку января выбрали на каждой ферме района

  • 2019-02-13 08:40:23
  • Наталья НЕСТЕР

Лепшую даярку сту­дзеня выбралі на кожнай ферме раёна. Цырымоніі ўзнагароджвання з удзелам самадзейных артыстаў, прадстаўнікоў навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый па выніках работы за студзень прайшлі на малочна-таварных фермах сельгаспрадпрыемстваў “Крупец”, “Абарона”, “Баршчоўскі”, “Красная Буда”.

 – Падвядзенне вынікаў будзе праводзіцца штомесяц, – расказвае старшыня райкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Баўкуновіч.
Да таго ж, упэўнены прафсаюзны лідар галіны, такое спаборніцтва падштурхне іншых жывёлаводаў больш актыўна ўключыцца ў гонку за вялікія надоі. Пры вызначэнні пераможцаў улічваюцца паказчыкі работы за месяц і наколькі добрасумленна работнік выконвае свае абавязкі.
Лепшыя даяркі месяца атрымалі падзячныя лісты ад райкама прафсаюза работнікаў АПК “за нялёгкую сялянскую працу жывёлавода на карысць радзімы і сваёй сям’і”

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Последние новости