Экипаж сельхозпредприятия «Калининский» первым в районе намолотил две тысячи тонн зерна

  • 2022-08-15 15:20:00
  • Сергей ЧАЙДАК

Мікалаю Варганаву і яго напарніку Віктару Бужану прымаць віншаванні ад першых асоб раёна не прывыкаць. Тыдзень таму яны сталі аднымі з першых тысячнікаў, а сёння ўдвая перакрылі асабісты рэкорд і ў чарговы раз пацвердзілі высокае майстэрства.

{"preview_thumbnail":"/sites/default/files/styles/video_embed_wysiwyg_preview/public/video_thumbnails/oXYHk-r6JM4.jpg?itok=BnWsn1gx","video_url":"https://www.youtube.com/watch?v=oXYHk-r6JM4&feature=youtu.be","settings":{"responsive":1,"width":"854","height":"480","autoplay":1},"settings_summary":["Embedded Video (Адаптивный, autoplaying)."]}

Як адзначыў у віншаванні  старшыня райвыканкама Аляксандр Матарас, гэта – вынік работы ўсяго калектыву гаспадаркі, падмурак якога мэтанакіравана закладваўся не адзін год.

Побач з камбайнерамі на полі непадалёк ад Івак падарункі і ўзнагароды прымалі і вадзіцелі, паказчык якіх на адвозцы зерня ад камбайнаў таксама перасягнуў дзвюхтысячны рубеж. Удзячнасць райвыканкама аб’яўлена работнікам “Калінінскага” Дзмітрыю Жмурко і Аляксандру Старацітараву, механізатару сельгапрадпрыемства “Завідаўскае” Сяргею Мінчанку. Сярод пераростаўскіх аграрыяў у гэты дзень стала больш на аднога тысячніка. У іх кагорту ўліўся Уладзімір Скарабагаты.

Рэкардсменаў таксама адзначылі грашовымі прэміямі і ўдзячнымі лістамі ад Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Гэтую місію выканаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловых будаўнічых матэрыялаў Дзмітрый Мурашка.

Свае музычныя падарункі хлебаробам адрасаваў народны калектыў “Талака” раённага Палаца культуры. Праўда, канцэрт атрымаўся непрацяглым: камбайнеры раз-пораз паглядалі ў бок няскошанага аўса. Напэўна, прымяраліся да новых рэкордаў. А каб іх дабіцца, трэба кожную хвіліну аддаваць працы.

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости