Делать свою работу не машинально, а с душой - такое профессиональное кредо одного из лучших животноводов района

  • 2022-11-21 10:49:42
  • Людмила ПИСКУНОВА

Тыдзень таму Людміла Стома атрымала Ганаровую грамату аблвыканкама як адна з пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Другое месца сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі для журналістаў «ДК» стала нагодай павіншаваць зямлячку асабіста.
Праўда, на размовы часу амаль не было: работніца агракамбіната «Новы шлях» змагла выйсці за межы вытворчай тэрыторыі свінатаварнага комплексу ўсяго на некалькі хвілін: з раніцы асабліва шмат рабочых спраў.
Жанчына на хаду папраўляе валасы пад касынкай. Заўважаем: ніякага макіяжу і манікюру. Ні завушніц, ні пярсцёнкаў.
– У нас вельмі строгія санітарна- гігіенічныя правілы, – нагадвае Людміла Стома. – Выхад і ўваход на комплекс – толькі праз санпрапускнік. Што-што, а водныя працэдуры прымаем з зайздроснай рэгулярнасцю.
Умовы працы на такім аб’екце – спецыфічныя і не кожнаму падыходзяць. Аднак яна прывыкла – сем год ездзіць сюды з роднай Васільеўкі. На працу і дадому дастаўляе транспарт сельгаспрадпрыемства. Работнікі комплексу атрымліваюць бясплатныя абеды. А цяжкасці… Без іх, упэўнена Людміла, у вясковым жыцці не абыходзіцца.
Што ж датычыцца догляду за 40 свінаматкамі і каля 400 парасятамі ад нараджэння да двухмесячнага ўзросту, то вопытны аператар ведае пра гэта ад А да Я. Прыняць пагалоўе, забяспечыць яго захаванасць – пералік прафесійных абавязкаў гучыць суха і афіцыйна. А на справе тут ёсць і чалавечы фактар.
– Чым карміць, як лячыць дарослую жывёлу і асабліва – кволых парасятак, – гэтыя пытанні вырашаюць спецыялісты, а я толькі выконваю іх рэкамендацыі, – сціпла заўважае суразмоўніца. – Стараюся і слова добрае сказаць, і ласку да маленькіх праявіць: жывыя істоты, яны таксама адчуваюць і разумеюць адносіны чалавека.

Последние новости