Журналісты «ДК» разам з жыхарамі раёна задумаліся над пытаннем: колькі павінна быць дзяцей у шчаслівай сям'і?

  • 2024-02-08 10:24:58
  • Ольга САВИЦКАЯ

Алена КАЛЯНЧУК, бібліятэкар:


– Трое дакладна. Лічу, што гэта для сучаснай сям’і цалкам па сілах. І падтрымка дзяржавы ёсць. Для шматдзетных бацькоў створаны ўсе ўмовы. Асабліва ў нас, у сельскай мясцовасці, прырост насельніцтва патрэбны. Хто ж на зямлі працаваць будзе? 


У мяне самой адно дзіця. Дачка. Ужо дарослая, дваццаць гадоў. Ведаеце, шкадую, што так выйшла. У свой час старалася больш засяродзіцца на рабоце і стварэнні ўтульнасці, вядзенні гаспадаркі, таму ў другі раз не стала нараджаць. Вось унукаў чакаю, буду іх песціць.

Последние новости