За первый месяц лета иваковские школьники изучили все маршруты, проходящие по деревне и ее окрестностям

  • 2023-06-27 16:30:00
  • Людмила ПИСКУНОВА

Ініцыятарам велападарожжаў стаў настаўнік фізічнай культуры мясцовай школы Дзмітрый Яўсеенка.

– Рухальная актыўнасць умацоўвае здароўе рабят, а інфармацыя, якую яны атрымліваюць падчас прагулак, узбагачае веды пра малую радзіму.

Па водгуках саміх школьнікаў, яны і не здагадваліся, што непадалёк ёсць унікальныя мясціны. Як, напрыклад, партызанская крынічка, якую наведалі па прапанове педагога.

Змена ў школьным лагеры пакінула шмат уражанняў. Хлопцы загарэлі, навучыліся добра кіраваць сваім двухколавым сябрам, адпачылі, а некаторыя ўжо нават захацелі на ўрокі.

– Большая частка канікулаў яшчэ наперадзе, і я знайду, чым напоўніць гэты час, – расказвае дзевяцікласнік Ягор Заічкін. – Днямі паеду ў арганізаваны МНС лагер для падлеткаў у Веткаўскі раён. Спадзяюся знайсці там новых сяброў. А потым буду кнігі чытаць – па літаратуры цэлы спіс на лета задалі. Трэба таксама па гаспадарцы дапамагчы і яшчэ шмат чаго паспець.

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости