Як зразумець, кім хочаш стаць?

  • 2024-05-29 11:47:19
  • Юлия ВАСИЛЕВСКАЯ

Выбар прафесіі – складаны і адказны крок у тваім жыцці. Не аддавай яго выпадку. Большасць школьнікаў выбіраюць прафесію, абапіраючыся на веды або арыентуючыся на меркаванні бацькоў ці сяброў. Нямногія дакладна ведаюць, кім хочуць стаць. Бо выбраць тую самую, па душы, не так проста. Як не памыліцца?

Прафесію трэба выбіраць абдумана, з улікам сваіх здольнасцяў, унутраных перакананняў, рэальных магчымасцяў, узважыўшы ўсе «за» і «супраць».

Вырашаючы задачу па матэматыцы, вы выконваеце дзеянні ў пэўнай паслядоўнасці. Гэтак жа трэба рабіць і пры выбары прафесіі.

Вывучы глыбей самога сябе: 1) Разбярыся ў сваіх інтарэсах (што табе цікава на ўзроўні хобі, а што можа стаць прафесіяй), схільнасцях, асаблівасцях свайго характару і фізічных магчымасцях. 2) Падумай, якія ў цябе моцныя і слабыя бакі, галоўныя і другасныя якасці. 3) Пазнаёмся з прафесіямі, якія адпавядаюць тваім інтарэсам і здольнасцям. Прачытай пабольш кніг, артыкулаў, часопісаў. 4) Паразмаўляй з прадстаўнікамі цікавых табе прафесій, пастарайся пабываць на працоўным месцы гэтых спецыялістаў, азнаёмся з характарам і ўмовамі працы. 5) Прадумай, як, дзе і калі можна паспрабаваць свае сілы ў гэтай справе практычна. 6) Азнаёмся з навучальнымі ўстановамі, у якіх можна атрымаць выбраную спецыяльнасць. 7) Параўнай свае асабістыя якасці і магчымасці з характарам той прафесіі, якую ты выбраў.

 Прыняўшы рашэнне, не адступай перад цяжкасцямі. Будзь настойлівым і актыўным у дасягненні намечаных мэтаў.

Последние новости