Весенний комплимент от «Белпочты»: в центральном отделении почтовой связи Добруша прошла праздничная акция

  • 2019-03-07 09:42:29
  • Людмила ПИСКУНОВА

Наведвальнікам пра-панавалі купіць прыгожыя паштоўкі, падпісаць іх у адрас жанчын. Іх даставяць бясплатна ў любы куточак Беларусі.
– Паслуга аказалася дарэчы, – дзеліцца меркаваннем дабрушанін Антон Дудараў. – Павіншую бабулю. Яна жыве недалёка, але наведаць яе перад святам не атрымаецца. Спадзяюся, паштоўка з найлепшымі пажаданнямі да свята ўзніме ёй настрой.

Запаўняць картку Антону “дапамагала” двухгадовая пляменніца Кіра. Пакуль яе маці вырашала тэрміновыя справы ў паштовым аддзяленні, дзяўчынка малявала свой “камплімент” для прабабулі.
– Атрымаць паштоўку з цёплымі словамі да 8 Сакавіка кожнай жанчыне прыемна. Такія святочныя пасланні надоўга захаваюць радасныя пачуцці, – лічыць начальнік Добрушскага ўчастка паштовай сувязі Алена Трубкіна.
Падчас мерапрыемства паштовыя работнікі нагадалі кліентам правілы адрасавання пісьмовай карэспандэнцыі, расказалі, што купіць падарункі да свята можна ў інтэрнэт-магазіне “Белпошты”.
Людміла НАЗАРАВА
На здымку: паштоўку для бабулі запаўняе Антон Дудараў.
Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости