В поселке Рассвет Добрушского района вандалы сломали информационный стенд

  • 2024-06-01 12:45:00
  • Ольга ГЛЫЗИНА

Вось такую абуральную карціну журналісты «ДК» убачылі ў пасёлку Рассвет. Побач з павільёнам, куды прыязжае перасоўнае паштовае аддзяленне, заўсёды было акуратна. Паштавікі пастараліся і зрабілі куточак непадалёк ад мясцовага сельвыканкама зручным для жыхароў.

Тут арганізавалі камфортнае месца для чакання машыны са свежай прэсай, стэнды з раскладам маршрутаў, патрэбнымі тэлефонамі і аб’явамі. Усё, што неабходна.

Але вандалы палічылі, што пластыкавая дошка для інфармавання – выдатны аб’ект для прымянення дурной сілы. Верхнюю частку стэнда поўнасцю адламалі, асколкамі пазасмечвалі пляцоўку навокал.

Каб не страціць неабходную інфармацыю, хтосьці з клапатлівых рассветаўцаў утыркнуў кавалак пластыка паміж асновай і рэшткамі стэнда, бы няправільны пазл.
Упрыгожвае непрыемную сітуацыю толькі адно: рамонкі, што прараслі каля інфармацыйнай дошкі.

Вядома ж, аб’екту цяпер патрэбны рамонт ці замена. Але дзе ўзяць упэўненасць, што ў хуліганаў зноў не засвярбяць кулакі?

Последние новости