В кружке «Шеф-повар» центра социального обслуживания населения – новоселье: занятия теперь проходят на новой кухне

  • 2023-07-23 10:45:00
  • Людмила ПИСКУНОВА

 

У невялікім па-дамашняму ўтульным памяшканні ёсць усё неабходнае для таго, каб наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў навучыліся карыстацца бытавой тэхнікай, сталовым посудам, гатаваць нескладаныя стравы з даступных прадуктаў. Гэта – частка праграмы па сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю.

У дзень нашага візіту з памяшкання разносіўся пах свежай гародніны. Чутна, як рытмічна стукаюць нажы па драўлянай дошцы.

– Сёння вучымся акуратна наразаць інгрэдыенты для салаты «Летняя», – расказвае кіраўнік гуртка Святлана Музыкіна. – Таматы, агуркі, ліставая салата – з нашай цяплічкі, што ў двары цэнтра.

Зазірнулі туды і мы. Гронкі зеленаватых памідораў, завязі агуркоў на сцяблінах, кветкі на перцах. Гэта – плады працы спецыялістаў і наведвальнікаў цэнтра. Самі вырасцілі расаду, самі даглядаюць і ўжо знімаюць першы ўраджай.

– Сакавіта і духмяна, – дэгустуе толькі што прыгатаваную разам з сяброўкамі страву Марыя Агеева.

На дзяўчатах – прыгожыя фартушкі, пашытыя ў майстэрні цэнтра, і яркія галаўныя ўборы. Інтэр’ер памяшкання складаюць навясныя шафкі, столікі, плеценыя крэслы, барныя стулы. Многае ў афармленні зроблена рукамі работнікаў і гурткаўцаў. Абсталяванне новай кухні, частку якога набылі з дапамогай спонсараў, а нешта атрымалі ў якасці выйгрышу ў конкурсах, гаспадынькі паступова асвойваюць і робяць гэта з вялікім задавальненнем. З бытавой тэхнікі тут духавая шафа, мікрахвалевая печ, электрачайнік.

– А ў хлебапечцы гатуем булачкі, піражкі, – расказвае Святлана Музыкіна. – Асабліва даспадобы нашым рабятам пышкі з часнаком. Дарэчы, ён на нашай градцы сёлета добра ўрадзіў.

У перспектыве – набыць электрапліту, гэта дазволіла б пачынаючым поварам гатаваць не толькі паўфабрыкаты, але і больш складаныя стравы. Тым больш што жаданне асвоіць кулінарнае майстэрства ёсць і ў людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости