В Добрушском райпо дегустировали новинки мясной и молочной продукции предприятий гомельщины

  • 2019-05-15 16:49:57
  • Наталья НЕСТЕР

Новыя рынкі збыту шукалі ў Добрушы вытворцы прадуктаў харчавання. Пасмакаваць мясную, малочную, хлеба-булачную прадукцыю сваёй вытворчасці прапанавалі на дэгустацыі. яна прайшла ў райспажыўтаварыстве. Сярод прысутных – загадчыкі магазінаў, прадпрымальнікі. – У пашырэнні асартыменту – немалая рызыка. Не толькі фінансавая. Пакупнікі заўсёды цікавяцца ў прадаўцоў, ці смачны новы ёгурт, каўбаса, пячэнне... Такія ж мерапрыемствы дазваляюць паспрабаваць і адразу заключць дагаворы на пастаўку прадукцыі, – заўважае ўладальнік некалькіх гандлёвых кропак Арцём Патапнёў. Як адзначыў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Аляксандр Хазаў, падобныя мерапрыемствы на базе раёна праходзяць пастаянна, арганізуюцца яны па меры неабходнасці. Па выніках нядаўняй дэгустацыі шэсць прыватных суб’ектаў гандлю заключылі
дамовы з мясакамбінатамі Гомеля, Жлобіна, Калінкавіч, Рагачоўскім гандлёвым домам і іншымі
прадпрыемствамі вобласці.


Наталья Васильева
Фото Евгений Устинов

Последние новости